Winning entries could not be determined in this language pair.There was 1 entry submitted in this pair during the submission phase. Not enough entries were submitted for this pair to advance to the finals round, and it was therefore not possible to determine a winner.Competition in this pair is now closed. |
Тое, што я распавяду пра першую ноч, праведзеную мною ў Нью-Ёрку, развесяліць амерыканцаў, але я пішу менавіта з гэтай мэтай. Я памятаю, як калісьці ў адной з кніг вялікага Рэд'ярда Кіплінга я прачытаў аб трывогах дзікага Маўглі, які ў першы раз лёг спаць у закрытай хаце: адчуванне даху над галавой стала настолькі невыносным для яго, што ён вымушаны быў заснуць звонку пад адкрытым небам . Так, гэтай ноччу я адчуў падобную трывогу, але гэта былі хмарачосы, рэкламныя шчыты з велізарнымі літарамі нада мной, вялікія чырвоныя бочкі, якія ўзвышаліся на літых будаўнічых лясах; занадта шмат рэчаў і недастаткова спакою ў паветры. Да таго ж, гэтыя шэсць мільёнаў людзей, якія шчыльна жылі у акрузе, гэтае шматлікае насельніцтва, гэта напластаванне крайнасцяў дзейнічала прыгнятальна на мой сон. А гэтыя дэфармаваныя і падоўжаныя хмарачосы, якія прыснілася мне! Асабліва той, які, калі я не памыляюся, належыць каўчукавы трасту. Увесь мармуровы, ён віднеецца зусім недалёка і павіннен мець нерэальную вагу. Ён залішне давіў на мяне, і часам у ілюзіях ён уяўляўся мне крывым і старым ... Сёння нядзеля. Раніца пачынаецца з густога і вільготнага туману; прадбачыцца адзін з тых гарачых дзён восеньскага перыяду, які называюць тут «бабіным летам». Над Нью-Ёркам навісае спакой ангельскіх нядзель, і нават электрамашыны на бульварах ўціхамірылі свой ход. Нічога не зробіш, тэатры зачынены, і толькі заўтра я змагу прадоўжыць рэпетыцыю драмы, якая прывяла мяне ў Амерыку. Але зусім побач па суседстве ёсць Цэнтральны парк, які можна убачаць праз акно з яго ўжо голымі дрэвамі, пайду-ка я туды ў пошуках свежага паветра і спакою. | Entry #12802 — Discuss 0
|